Інтэлектуальны клуб «Юны акадэмік», які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, сабраўся на выніковае пасяджэнне 2024 года «Усе самае цікавае». Падвялі вынікі работы, агучылі планы на новы год, прыслухаліся да меркаванняў і пажанняў усіх членаў клуба наконт новых сустрэч і, канешне, паразмаўлялі пра дружбу, валанцёрства і добрыя адносіны адзін да аднаго. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца найцікавейшы свет!
