Заастравецкая сельская бібліятэка прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у інтэрактыўнай выставе “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, які мы будзем адзначаць 21 лютага. Выстава незвычайная: самыя цікавыя беларускія кнігі для дзяцей схаваны за малюнкамі з беларускімі словамі, якія адпавядаюць зместу кніг. Акрамя таго, ля выставы можна паспрабаваць свае сілы ў веданні роднай мовы, выканаўшы цікавыя, загадкавыя і незвычайныя заданні. Прыходзьце ў бібліятэку, дзе вас чакае цудоўная магчымасць дакрануцца да роднага слова, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.