Каляды – адно з самых старажытных зімовых свят на Беларусі. Яно суправаджалася ігрышчамі, каляднымі песнямі, гульнямі, танцамі, паказвалі тэатралізаваныя прадстаўленні, “вадзілі казу”. Бібліятэкар Зубкаўскай сельскай бібліятэкі і супрацоўнікі Дома культуры, перадзетыя ў калядных герояў: казу, цыганку, звяздара і бабу, віншавалі са святам жыхароў вёсак Зубкі і Палаўковічы.
