“Не знікне цуд прыгожага пісьменства”

У першую нядзелю верасня ўся чытацкая супольнасць адзначала Дзень беларускага пісьменства. Па традыцыі супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ладзяць з гэтай нагоды ўрачыстасць. На мерапрыемства “Не знікне цуд прыгожага пісьменства” былі запрошаны прадстаўнікі розных канфесій, якія падзяліліся цікавымі гістарычнымі звесткамі. Алі Варановіч, муфцій Рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання «Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь», расказаў пра з’яўленне татараў у Беларусі, іх унікальную пісьменнасць на беларускай мове арабскімі літарамі. Благачынны Клецкай царкоўнай акругі іерэй Генадзь Белавус паведаміў пра рэлігійна-асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай, як раней перапісваліся і распаўсюджваліся кнігі. Цікава было паслухаць Ганну Байрашэўскую, навуковага супрацоўніка музея гісторыі Клеччыны,  з інфармацыяй пра клецкіх яўрэяў: першае ўзгадванне габрэйскай супольнасці, чым займаліся, масавае іх знішчэнне. Свае лепшыя вершы чыталі мясцовыя паэты: Аляксандр Жукоўскі, Вольга Лабажэвіч, Юрый Эверт, Віктар Худавец, Святлана Тамбулатава, Сяргей Лескавец і член Мінскага народнага клуба «Жывіца» Іван Бобка. Паэтычныя радкі зямлячкі Таццяны Цвірко таленавіта прадэкламавалі вучні гарадской гімназіі.

На працягу мерапрыемства гучалі прыгожыя песні ў выкананні жаночага вакальнага калектыву «З песняй па жыцці» пад кіраўніцтвам Юрыя Эверта, паэта-песенніка Аляксей Лапата і артыстаў РЦК Веры Сіняковай і Вікторыі Зотавай.

Записи созданы 1279

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх