Літаратурны каламбур “Ты будзеш звінець, мая родная мова”

“Душа без роднай мовы –гэта кветка без каранёў, гэта разбітая скрыпка, пусты дом. Родная мова чаруе душу, і душа рвецца да яе, бо яна – калыска душы, гордасць і імя народа”. Гэтыя словы сталі дэвізам літаратурнага каламбура “Ты будзеш звінець, мая родная мова”, які быў арганізаваны Заастравецкай сельскай бібліятэкай для прыхільнікаў роднага слова напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Прайшоўшы цікавыя прыпынкі і выканаўшы розныя заданні “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, “Перакладчыкі”, “У друкарні” і “Мы – пісьменнікі “, дзеці яшчэ раз пераканаліся у тым, што у беларускага пісьменства – багатая і слаўная гісторыя, якую мы павінны ведаць, берагчы і шанаваць імёны тых, хто ўнёс вялікі ўклад у яе развіццё.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх