З мэтай прафілактыкі самапашкоджваючых паводзін сярод падлеткаў і суіцыданебяспечнага дамашняга насілля, а таксама фарміравання жыццеўстойлівых пазіцый у падлеткаў загадчык Заастравецкай сельскай бібліятэкі разам з сацыяльным педагогам Бобкай І.У. запрасілі школьнікаў стаць удзельнікамі дыскусійнага клуба “Цана жыцця”. У ходзе сустрэчы вызначаліся асноўныя складнікі шчаслівага жыцця, былі праслуханы і абмеркаваны павучальныя прытчы, прагледжаны відэаролік “Як цудоўна проста жыць!”, нагаданы тэлефоны экстранных сацыяльных служб даверу. На памяць падлеткі атрымалі агітацыйныя буклеты “Жыццё даецца толькі раз!”. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!