2 красавіка ў дзень нараджэння вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Прывіццё любові да кнігі павінна пачынацца з ранняга дзяцінства, з казак, якія вучаць дабрыні. Пагэтаму менавіта ў гэты дзень добрай традыцыяй у рабоце Заастравецкай сельскай бібліятэкі стала сустрэча з дашкольнікамі ў дзіцячым садзе. Дзеці заўсёды з вялікім задавальненнем і цікавасцю чакаюць сустрэчу з казкай, слухаюць самыя цікавыя кнігі, адгадваюць літаратурных герояў і, канешне, гуляюць у свае любімыя казкі. Літаратурная рэгата “Лятучыя казкі”. Далучайцеся і вы да нас, чытайце з задавальненнем,і вам адкрыецца казачны свет.
