У рамках пасяджэння літаратурна-краязнаўчага клуба «Родны край» у Янавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая замалёўка «Вяртанне ў спадчыну». Удзельнікаў мерапрыемства чакалі цікавыя прыгоды па прыпынках: » Родны край», «Сцяжынка мудрасці», «Пушча загадак», «Рака беларускай мовы», «Архітэктура».
