Рабіць добрыя справы асабліва прыемна напярэдадні вялікіх свят: Заастравецкая сельская бібліятэка разам са школьнікамі добраўпарадкавалі брацкую магілу партызан у вёсцы Астроўчыцы. Былі адноўлены літары, пафарбавана агароджа, наведзены парадак вакол магілы. «Ніколі не забудзем тых, хто крывёю сваёю паліў гэту зямлю». Далучайцеся да нас, і мы разам зробім карысныя справы.
