Знаёмства з кнігай, упэўнена Заастравецкая сельская бібліятэка, павінна адбыцца з ранняга дзяцінства. Пагэтаму наведванне дашкольнай установы стала добрай традыцыяй у рабоце бібліятэкі. На гэты раз на літаратурны компас «Кніга мудрасцю багата» загадчык бібліятэкі разам з членамі інтэлектуальнага клуба «Юны акадэмік » завіталі да дашкалят, каб пазнаёміць іх з каляровымі кнігамі, пагуляць у гульні, загадаць загадкі і пачытаць новую казку, якую пазней дзеці з радасцю і задорам праінсцэніравалі.
