Заціх на лузе звон пчаліны, Замоўк у лесе хор птушыны, Заглухла музыка жніва. І першым ранкам вераснёвым Спяшаецца з настроем новым Да школы роднае дзятва. Сышліся класныя сямейкі На ўрачыстую лінейку. Званочак весела гучыць. Краіна ведаў адчыняйся! Ніколі, шчасце, не канчайся, Вучыцца - шчасце і вучыць! В. Жуковіч
1 верасня Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла вучняў 5-га класа, іх класнага кіраўніка і бацькоў на пазнавальны глобус “У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа”. Для школьнікаў былі падрыхтаваны самаробныя кніжыцы, якія яны запаўнялі ў ходзе сустрэчы: запісвалі імёны сваіх родных, падбіралі колеры для беларускага арнаменту, занатоўвалі назвы, дзяржаўных свят, памятных дат і месц нашай краіны. Кожнае заданне было накіравана на развіццё ў падрастаючага пакалення пачуцця любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа.