“Героі казак Пушкіна”

6 чэрвеня – Дзень нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Да гэтай важнай падзеі ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня “Героі казак Пушкіна”. Дзеці з вялікім задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Казка пра залатую рыбку”, адказалі на пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў конкурсе “Пазнай героя казкі” і намалявалі Залатую рыбку, якая, па меркаванні журы, у кожнага аказалася самай лепшай. Пры гэтым, усе загадалі свае самыя заветныя мары, якія чароўная рыбка абавязкова выканае, але пры ўмове, што цэлае лета дзеці будуць наведваць бібліятэку і чытаць кнігі. Прыходзьце і вы ў бібліятэку, і перад вамі адкрыецца казачны свет!

Записи созданы 1324

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх