За многія стагоддзі свайго існавання беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, якая ўвасоблена ў народным жыллі і рэчах, нацыянальным адзенні, узорных тканінах, разнастайных прамысловых вырабах, духоўных традыцыях, звычаях і абрадах. Наш святы абавязак – захаваць гэтыя звесткі і перадаць падрастаючаму пакаленню. Пагэтаму чарговы бібліятэчны ўрок “Да родных вытокаў”, які быў арганізаваны Заастравецкай сельскай бібліятэкай для прыхільнікаў этнаграфічнай спадчыны свайго народа, быў прысвечаны традыцыйна-бытавой культуры нашых продкаў: арганізацыі жылля, промыслам і рамёствам, ежы і харчаванню, адзенню і творчым традыцыям. Калі вы неабыякавыя да гістарычнага мінулага, Беларусі, то абавязкова завітайце да нас, і, паверце, перад вамі адкрыецца цэлы свет.