Літаратурная мазаіка “Таямніцы роднай мовы”

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Да Міжнароднага дня роднай мовы, Года міру і стваральнай працы, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры як культурнай спадчыны народа Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў на літаратурную мазаіку “Таямніцы роднай мовы”. Дзяцей чакалі пазнавальныя заданні ў выглядзе шарад, крыжаванак і рэбусаў. Спыніліся таксама і на залацінках народнай мудрасці – загадках, прыказках , прымаўках і фразеалагізмах. Успомнілі і беларускія песні ў выкананні сучасных музычных гуртоў і паспявалі разам з імі. Кожнае з заданняў спрыяла выхаванню і павазе школьнікаў да беларускага слова, у якім мяккасць і мілагучнасць, плаўнасць і напеўнасць, сціпласць прыгажосці і самабытнасці. Размаўляйце з намі па-беларуску, і вам адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх