Гутарка-абмеркаванне “Ведаць сёння, каб жыць заўтра”

У першы дзень зімы адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Пытанне вельмі актуальнае і хвалюючае ў сучасным свеце. З мэтай павышэння ўзроўню інфарміравання аб праблеме ВІЧ-інфекцыі, уяўлення пра СНІД як рэальную пагрозу жыцця чалавека і знаёмства з асноўнымі мерамі прафілактыкі, Заастравецкая сельская бібліятэка разам з медыцынскай сястрой агульнай практыкі Заастравецкай участковай бальніцы Кішко Кацярынай Сельвестраўнай запрасілі падлеткаў на гутарку-абмеркаванне “Ведаць сёння, каб жыць заўтра”. Кацярына Сельвестраўна агучыла эпідэміялагічную сітуацыю па ВІЧ-інфекцыі на тэрыторыі Мінскай вобласці, дапамагла ўсім выканаць тэст “Што я ведаю пра СНІД” і адказала на ўсе хвалюючыя падлеткаў пытанні.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх