“Падарожжа ў Кніжную краіну”

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Міжнародны дзень без Інтэрнэту. Да гэтага дня ўжо добрай традыцыяй стала наведванне першакласнікамі Заастравецкай сельскай бібліятэкі. Гэты год таксама не стаў выключэннем, і на экскурсію-знаёмства “Падарожжа ў Кніжную краіну” завіталі вучні першага класа са сваім класным кіраўніком Гардзей Таццянай Леанідаўнай. Дзеці пазнаёміліся з найцікавейшай прафесіяй бібліятэкара, вялікім кніжным фондам, зонамі адпачынку і інтэрактыўным выставамі, новым членам бібліятэкі Біблікам, загадалі свае жаданні ля бібліятэчнай Савы і, канечне, паабяцалі быць пастаяннымі нашымі наведвальнікамі. Прыходзьце і вы да нас, чытайце з задавальненнем, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.

Записи созданы 1329

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх