Бібліятэкар Даматканавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі сумесна з памочнікам урача Даматканавіцкай амбулаторыі Алешка Ігарам Уладзіміравічам правялі гутарку па прафілактыцы СНІДу “Здароўе – наша багацце”. Падчас сустрэчы удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю хваробы, пра тое, як пазбегнуць заражэння ВІЧ-інфекцыяй, чым адрозніваецца ВІЧ ад СНІДу, ці ёсць лекі ад ВІЧ /СНІДу, а таксама пра тое, што кожны чалавек нясе асабістую адказнасць за абарону ад заражэння як самога сябе, так і іншых.