«Наша моц у нашым адзінстве»

17 верасня наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Гэты дзень – наша ўдзячнасць папярэднім пакаленням, якія адваявалі права самім вызначаць свой лёс. Гэта свята, якое  выклікае гонар за краіну і дае паразуменне таго, што беларусы – адзіны народ. Адкрыты часопіс «Наша моц у нашым адзінстве», на які Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў і настаўніка мастацтва Гардзей Т.Л., даў магчымасць фарміравання ў падрастаючага пакалення ўсвядомленых паважных адносін да гэтага дзяржаўнага свята, нацыянальнага самавызначэння, актыўнай жыццёвай пазіцыі, павагі да гісторыі і традыцый і садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Радзімы. Са святам, Беларусь, з Днём народнага адзінства!

Записи созданы 1136

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх