15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі. Да гэтай знакавай падзеі Заастравецкая сельская бібліятэка на працягу тыдня праводзіла агітацыю «Бібліятэка – гэта цэлы свет». Каля імправізаванай савы былі размешчаны заданні, якія можна было выканаць: зрабіць фотаздымак з любімай кнігай, запрасіць сваіх сяброў у бібліятэку і правесці з імі свой вольны час, прыйсці разам са сваёй сям’ёй у кніжнае царства і нават пабыць у ролі бібліятэкара. Усе наведвальнікі выконвалі заданні з задавальненнем і, галоўнае, пераканаліся ў тым, што сёння бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі, а культурны цэнтр, у якім заўсёды можна знайсці для сябе занятак на любы густ. Прыходзьце і вы да нас, і вам адкрыецца цэлы свет.
