З мэтай стварэння пазітыўнай матывацыі падлеткаў да свядомага выбару будучай прафесіі праз актыўную творчую і пазнавальную гульню ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы прайшла інфарміна «Загадкавы свет прафесій». Дзякуючы сустрэчы, падлеткі з лагера працы і адпачынку «Юнацтва» змаглі пашырыць свой кругагляд ў свеце прафесій, пазнаёміцца з тэрміналогіяй новых сучасных прафесій, праявіць свае індывідуальныя творчыя здольнасці і ў нейкай ступені вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.
