Да Сусветнага дня прадухілення самагубстваў, з мэтай прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод падлеткаў, фарміравання ў іх пазітыўнага мыслення, настрою і поглядаў на будучыню, актыўнай жыццёвай пазіцыі, фарміравання адказных паводзін за сваё жыццё і разумення свайго прызначэння на зямлі Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла падлеткаў у дыскусійны клуб на адкрытую размову «Цана жыцця». На прыкладзе перагледжаных дакументальных стужак пра жыццё Аляксея Талая і Ніка Вуйчыча разам з удзельнікамі сустрэчы мы абмяркоўвалі каштоўнасці чалавечага жыцця. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца неабсяжны свет.
