«У свет нясіце дабрыню і толькі добрыя ўчынкі….». Інтэрактыўнае падарожжа «Горад добрых учынкаў», на якое Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла дзяцей у рамках праекта «Канікулы з бібліятэкай», спрыяла засваенню у іх агульначалавечых каштоўнасцей: дабрыні, міласэрнасці, клопатаў пра родных, спагады, імкненню здзяйсняць добрыя ўчынкі і клапаціцца пра душэўны стан іншых людзей. Прыходзьце і вы да нас, чытайце з задавальненнем, і мы разам зробім гэты свет крышачку дабрэйшым.




