Бібліятэкар Даматканавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэкі правяла гульню-падарожжа “Слова роднае – беларускае”, прысвечаную Дню беларускай пісьменнасці. На пачатку мерапрыемства яна пазнаёміла вучняў з гісторыяй ўзнікнення свята, з жыццём і дзейнасцю першых беларускіх асветнікаў, а таксама сучаснымі літаратурнымі творамі для дзяцей. Затым рабяты выконвалі заданні: “Прыпынак”, “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”. Завяршаючы мерапрыемства, бібліятэкар звярнула увагу ўдзельнікаў на тое, што кніга не толькі ўзбагачае ведамі, прымушае думаць і развівае розум, але і вучыць дабрыні, шчырасці, адказнасці і іншым духоўным каштоўнасцям.
