Лінгвістычнае кафэ “Мова.by”

Культурнае жыццё нашай краіны ўжо нельга ўявіць без Дня пісьменства, які штогод праходзіць у рэгіёнах Беларусі. Па ўсёй краіне праходзяць культурна-асветніцкія мерапрыемствы ў гонар Кнігі, Слова. Галоўным персанажам на свяце становіцца роднае слова. Шчырае і вясёлае, мудрае і гарэзлівае, яно заварожвае душу, узвышае чалавечую натуру, яднае мінулае, сучаснае і будучае.

З гэтай нагоды 3 верасня ў фае раённага цэнтра культуры адбылося пасяджэнне клуба “Равеснік” Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. На сустрэчу з вучнямі прыйшлі паэты Клеччыны: Нупрэйчык Г.І., Жукоўскі А.М., Лабажэвіч В.П., Гадун Л.С., настаяцель храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Андрэй Гладкі.

У форме лінгвістычнага кафэ вучні паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні, якая складалася з 5 тураў: Халодная закуска “Слоўнікавая нарэзка”, Салата “Лексічны вінегрэт”, Зацірка “Лінгвістычны крос”, Калдуны “Фразеалагічны калейдаскоп”, Наліснікі “Незабудка” з загадкавай начынкай.

У ходзе мерапрыемства запрошаныя паэты пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, прачыталі вершы, прысвечаныя роднай мове, Радзіме, дзяцінству, вучобе. Пратаіерэй Андрэй Гладкі расказаў пра значэнне духоўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёміў з кнігамі ХVIII стагоддзя. Кожны змог дакрануцца да гісторыі, святыні.

Сустрэча прайшла ў цёплай, дружалюбнай атмасферы, кожны атрымаў асалоду ад цудоўнай паэзіі. Па завяршэнні ўсе ўдзельнікі пачаставаліся гарбатай.

Записи созданы 1122

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх