З мэтай фарміравання прававой граматнасці падрастаючага пакалення і элементарных ведаў у галіне заканадаўства ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчай пляцоўкі «Галактыка дзяцінства» прайшла віктарына-абмеркаванне «Правы і абавязкі дзяцей». З дапамогай дзіцячага прававога сайта «MIR.PRAVO.BY» мы разабраліся ў адрозненні паняццяў «права» і «абавязак», пазнаёміліся з асноўнай правававой тэрміналогіяй і вызначылі літаратуру, у якой змешчана інфармацыя па праву. Далучайцеся і вы да нас, бо канікулы без бібліятэкі – не канікулы.
