Да ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла падлеткаў з лагера працы і адпачынку «Юнацтва» на гістарычнае рэвю «Памяць пакаленняў». Сустрэча спрыяла выхаванню ў падрастаючага пакалення любові да Радзімы, да людзей, дзякуючы якім здабылася перамога над фашызмам, паважных адносін да гістарычнай памяці свайго народа. Мы вызначылі, да якіх наступстваў можа прывесці вайна на зямлі. Мы памятаем, мы ганарымся.
