Пра тое, што свята Перамогі для заастравячан – гэта сапраўды свяшчэнны дзень, сведчыць правядзенне штогадовай акцыі «Беларусь памятае» (ініцыятарам і арганізатарам якой з’яўляецца Заастравецкая сельская бібліятэка), удзел у якой, нягледзячы нават на халоднае дажджлівае надвор’е, кожны лічыць сваім асабістым грамадзянскім абавязкам. Не стаў выключэннем і гэты год, і ўжо па добрай традыцыі родныя і блізкія тых, хто заваёўваў для нас мір, прайшлі з пачуццём гонару з партрэтамі сваіх франтавікоў па галоўнай вуліцы аграгарадка. Да ўрачыстай калоны далучыліся ўсе арганізацыі і прадпрыемствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі сельвыканкама. Мы памятаем, мы ганарымся.
