З чаго складаецца сям’я, у якім доме хочацца жыць дзецям, хто ў сям’і выконвае якую ролю, а хто займаецца самай цяжкай працай і які ж ён – дом шчасця для ўсіх? З гэтымі пытаннямі разбіраліся дзеці ў Заастравецкай сельскай бібліятэцы падчас гульнёвай праграмы «Наша дружная сям’я». Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет.
