Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла дзяцей на лесвіцу ведаў «Быць здаровым – гэта стыльна, ці жыццё складаецца з таго, каб жыць!», прымеркаваную да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка. Дзякуючы ўдзелу ў конкурсах «Зрабі зарадку», «Рэжым дня», «Перадай термометр суседу – я больш не хварэю», «Героі кніг захварэлі, патрэбна дапамога!», дзеці пераканаліся ў тым, што здароўе – гэта самая вялікая каштоўнасць, якая ёсць у чалавека, яго трэба берагчы і ўмацоўваць з дзяцінства, бо так лёгка згубіць, а «знайсці» вельмі цяжка. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!
