Дзень беларускага пісьменства “Часоў былых і новых повезь” 

Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь. Гэта свята тых, хто шануе родную мову і дбае пра нацыянальную культуру, духоўную спадчыну. У Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшло свята беларускага пісьменства “Часоў былых і новых повезь”. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць паслухаць вершы нашых землякоў, якія адлюстроўваюць значэнне паэзіі і роднай мовы ў жыцці ўсіх беларусаў. Свае творы чыталі майстры слова: Галіна Нупрэйчык, Юрый Эверт, Іван Бобка, Вольга Лабажэвіч, Ларыса Гадун і Сяргей Лескавец. Супрацоўнікі музея «Гісторыі Клеччыны» Ганна Байрашэўская расказала пра земляка, Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча, які ўнёс неацанімы ўклад у беларускую літаратуру. Максім Шалкуноў выступіў з экскурсам па гістарычных старонках Клецка. Музычная частка сустрэчы была прадстаўлена Аляксеем Лапата, жаночым вакальным калектывам “З песняй па жыцці”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы.

Записи созданы 1346

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх