«Падары ўсмешку свету»

21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень Міру — як напамін і заклік усіх людзей на нашай планеце да міру і адмаўлення гвалту. Заастравецкая сельская бібліятэка да такой важнай даты ў календары падрыхтавала для дзяцей літаратурную імправізацыю «Падары ўсмешку свету». Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся са святкаваннем гэтага дня, сімвалам міру — голубам, паслухалі вершы дзіцячых аўтараў  пра мужнасць, радасць, добрыя ўчынкі і справы людзей, чароўным званочкам выказалі свае думкі пра мір, на далоньках намалявалі «Свет вачыма дзяцей», які складаецца з любові, сяброў, прыгажосці, усмешак, сям’і, душэўнай чысціні сэрца, радасных момантаў і нават стварылі сваю мірную планету. Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца найцікавейшы свет.

Записи созданы 1376

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх