Па добрай традыцыі на першы ўрок новага навучальнага года Заастравецкая сельская бібліятэка запрашае да сябе школьнікаў, так як ведамі без кнігі (пагадзіцеся) нельга авалодаць. Не стаў выключэннем і гэты год, і на ўрок ведаў “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню” былі запрошаны вучні пятага класа са сваім класным кіраўніком Сакалоўскай Ангелінай Сяргееўнай. На пачатку сустрэчы дзеці здзейснілі невялікае падарожжа на караблі ведаў і абралі дэвіз, з якім яны будуць ісці па краіне ведаў. Затым школьнікі ў ролі журналістаў успаміналі вядомыя факты пра Беларусь, яе дасягненні, знакамітых людзей, зрабілі экскурс у гісторыю нашай краіны, спыніліся на традыцыях і звычках беларускага народа. Сустрэча атрымалася павучальнай і спрыяла ўмацаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару і адказнасці за сваю краіну, свой народ.
