Морацкая сельская бібліятэка правяла літаратурныя пасядзелкі “З кнігай на лаўцы”. Мерапрыемства праводзілася ў парку аграгарадка. Юныя жыхары чыталі кнігі, расказвалі пра сваіх любімых герояў, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. А таксама з задавальненнем гулялі ў настольныя гульні і малявалі.
