Жнівень у народным календары адзначаны трыма Спасамі: Мядовым, Яблычным і Хлебным, або Льняным – традыцыйнымі святамі выспявання пладоў і збору садавіны. Першым ідзе Макавей – Мядовы Спас, што
адзначаецца 14 жніўня. 19 жніўня адзначаем другі, Спас – яблычны. Дзень 29 жніўня завецца ў народзе Трэці Спас. Жыхары вёскі Палаўковічы аж да змяркання святкавалі Спас, арганізаваны Зубкаўскім СДК сумесна з сельскай бібліятэкай. Вяскоўцы таньчылі і спявалі разам з артыстамі.