“Родныя мясціны сэрцу дарагія”

Свята завулкаў 1-га  і 2-га Піянерскіх ладзілі супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Свята завулкаў – гэта цудоўная нагода сцерці ўсе ўмоўныя межы, і хоць на гадзіну-другую прыпыніцца, перавесці дыханне, адпачыць, даведацца аб жыхарах. Добры настрой і музычныя нумары на свяце дарылі: жаночы вакальны ансамбль “З песняй па жыцці” і артысты Кухчыцкага сельскага дома культуры. У іх выкананні гучалі песні аб радзіме, зямлі, каханні.  Канцэртныя нумары змяняліся ўшаноўваннем жыхароў завулкаў. На свяце ніхто з жыхароў не застаўся па-за ўвагай. Мерапрыемства атрымалася вельмі сардэчным і цікавым. Менавіта, радасць свята, шчаслівыя ўсмешкі, прыемныя ўспаміны застануцца надоўга ў сэрцах жыхароў завулкаў.

Записи созданы 1324

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх