У сучасным свеце існуе больш за сорак тысяч прафесій! Як жа не заблытацца ў гэтым разнастайным акіяне? Якую прафесію выбраць, каб атрымліваць ад яе не толькі матэрыяльную, але і маральную асалоду? Ці ёсць прафесіі, якія могуць набыць толькі жанчыны ці толькі мужчыны? Якія прафесіі найбольш папулярныя зараз, а якія ўжо некалькі дзесяцігоддзяў карыстаюцца попытам на рынку працы, і што трэба рабіць, каб быць запатрабаваным і паспяховым у прафесійнай дзейнасці? З гэтымі важнымі пытаннямі разбіраліся падлеткі разам з Заастравецкай сельскай бібліятэкай на інфарміне «Загадкавы свет прафесій». Далучайцеся і вы да нас, і вам адкрыецца прафарыентацыйны свет.
