Poзныя дзeцi
Жывyць нa плaнeцe –
Бeлыя, жoўтыя,
Чopныя дзeцi.
Poзныя дзeцi –
Aднoлькaвы cмex.
Cмex y xвiлiны
Зaбaў i пaцex….
Конкурсна-забаўляльная праграма “Няхай дзяцінства звонкае смяецца!”, якую Заастравецкая сельская бібліятэка падрыхтавала да Дня абароны дзяцей, дала магчымасць кожнаму дзіцяці акунуцца ў свет дабрыні, весялосці, бесклапотнасці, задору і сяброўства. Цікавыя гульні, творчыя заданні, крэатыўныя спаборніцтвы і танцы з песнямі дапамаглі кожнаму дзіцяці адчуць сябе шчаслівым і пакінулі толькі пазітыўныя эмоцыі. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца свет чароўны дзяцінства.
