У Сякерыцкай сельская бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла інтэлектуальная гульня “Цеплыня беларускага слова ў звычайных рэчах”. Бібліятэкар прапанавала дзецям заданні, дзе трэба было перакласці словы на беларускую мову, прадоўжыць прыказкі і прымаўкі, прайсці прыпынкі “Прадоўжыць твор”, ”Пазнаць партрэт пісьменніка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Старонкі мінулага і сучаснага”. Гульня атрымалася цікавай і пазнавальнай. Дзеці паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы.
