“Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”

Добрай традыцыяй у рабоце Заастравецкай сельскай бібліятэкі стала запрашэнне вучняў школы на першы ўрок новага навучальнага года. Не стаў выключэннем і гэты год, і ў сценах бібліятэкі для дзяцей была арганізавана дзелавая гульня “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”. Загадчык бібліятэкі разам з гасцямі сустрэчы (кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Корань Раман Юр’евіч і настаўнік гісторыі Дзішук Крысціна Юр’еўна) зрабілі экскурс у гісторыю нашай краіны, спыніліся на такіх важных для нашай краіны падзеях, як “Год якасці” і “80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, абмеркавалі дасягненні Беларусі і Клецкага раёна, сямейныя каштоўнасці, а таксама падкрэслілі неабходнасць кожнага беларуса ўносіць свой уклад у развіццё нашай незалежнай і міралюбівай краіны.

Записи созданы 1105

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх