Свята вуліц Аб’язной і Цяністай

Цудоўнымі словамі  віншавалі жыхароў вуліц Аб’язной і Цяністай супрацоўнікі Клецкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. На яго сабраліся жыхары і госці вуліц, каб прыгадаць мінулае, парадавацца поспехам і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш прыгожага кутка, чым той, дзе пашчасціла нарадзіцца… Што такое свята вуліцы? Гэта, перш за ўсё, зносіны і згуртаванне ўсіх жыхароў – людзей, для якіх гэтая вуліца стала роднай, у росквіт і дабрабыт якой яны ўнеслі сваю лепту, клапоцячыся аб чысціні і парадку сваіх дамоў і прылеглай да іх тэрыторыі.

Добры настрой на свяце дарылі артысты Шчэпіцкага сельскага дома культуры, жаночы вакальны ансамбль “З песняй па жыцці”. Канцэртныя нумары змяняліся ўшаноўваннем жыхароў вуліц.

Прысутныя на свяце атрымалі зарад станоўчай энергіі. Яшчэ доўга гучала вясёлая музыка на вуліцы, людзі не спяшаліся дадому, усе былі аднадушныя – такія святы выхоўваюць любоў да сваёй вуліцы, раёна і краіны!

Записи созданы 1105

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх