У свеце існуе шмат розных прафесій, таму перад падлеткамі заўсёды паўстае складаны выбар: якую прафесію выбраць, каб ў будучым стаць запатрабаваным спецыялістам? Па гэтай прычыне Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла падлеткаў на бібліятэчны навігатар “Мая прафесія – мая будучыня”. Сустрэча спрыяла стварэнню пазітыўнай матывацыі ў падрастаючага пакалення да асэнсавання выбару будучай прафесіі праз актыўную творчую і пазнаваўчую гульню і стварыла ўмовы для абагачэння ўяўленняў пра розныя віды прафесійнай дзейнасці. Далучайцеся да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!