Літаратурна-музычны клуб «Імяніннік», які дзейнічае пры Заастравецкай сельскай бібліятэцы, запрасіў дзяцей на свята вясенніх імяніннікаў «Вясёлка на далоні». Крэатыўныя гульні, забавы і конкурсы, песні, танцы, салодкія пачастункі, аптымістычны настрой дзяцей і іх шчырыя ўсмешкі зрабілі свята па-сапраўднаму вясёлым, незабыўным і самым шчаслівым. Далучайцеся і вы да нас, і перад вамі адкрыецца свет дзяцінства.
