“Чарую душу родным словам”

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага.  У  гэты  дзень Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка запрасіла  вучняў 8 класса СШ№2 на  літаратурнае падарожжа “Чарую душу родным словам”. Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў вусна-паэтычнай творчасці. Песні, легенды, паданні, прыказкі і загадкі – колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі жыццёвай сілы і хараства.  Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца  ў шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў.  Літаратурнае  падарожжа па сваёй краіне пашырыла веды дзяцей пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову, садзейнічала развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы, да яе сучаснага жыцця, стымулявала жаданне вучняў сттаць неабходнымі сваёй краіне, дастойнымі яе.

Записи созданы 1093

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх