Заастравецкая сельская бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на дыдактычную гульню “Горача – холадна”, у ходзе якой дзеці ў гульнёвай форме паўтаралі правілы пажарнай бяспекі ў зімні перыяд, а участковы інспектар міліцыі Анікей Яўгеній Юр’евіч, які быў запрошаны на сустрэчу, нагадаў дзецям пра правілы паводзін у небяспечных сітуацыях і правілы дарожнага руху. Далучайцеся да нас, і вам адкрыецца бяспечны свет!