З мэтай папулярызацыі бібліятэкі як культурнага цэнтра і чытання сярод школьнікаў у Заастравецкай сельскай бібліятэцы для першакласнікаў і іх класнага кіраўніка Бялаш Святланы Мікалаеўны была арганізавана экскурсія-запрашэнне “Самы лепшы Інтэрнэт не заменіць кнігу”. Дзеці пазнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі, яе кніжным фондам, мудрай Савой, этнаграфічным кутком, які, дарэчы, выклікаў вельмі вялікую цікавасць у першакласнікаў. Адбылася таксама і сустрэча з казкай, якую дзеці з задавальненнем праінсцэніравалі. Напрыканцы ўсе актыўна і з радасцю запісаліся ў чытачы і паабяцалі наведваць бібліятэку кожны дзень. Прыходзьце і вы да нас, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!