Заастравецкая сельская бібліятэка далучылася да адзінага ўрока, прысвечанага 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала «Ала – сястра Хатыні». Яго мэта — паглыбленне ведаў падрастаючага пакалення пра гістарычнае мінулае беларускага народа, фарміравання ўяўленняў пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі даведаліся пра гісторыю вёскі, паглядзелі і абмеркавалі дакументальную стужку, прысвечаную мемарыяльнаму комплексу «Ала», разгледзелі карту спаленых вёсак, створаную па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры, ушанавалі хвілінай маўчання памяць пра ўсіх бязвінна загінуўшых ў гады ВАВ. Мы жывём, пакуль помнім, мы жывыя, пакуль нас помняць.
