Вельмі хутка набліжаюцца навагоднія святы. Трэба паспець зрабіць яшчэ шмат спраў, але на дадзены момант галоўнае – надаць памяшканню Заастравецкай сельскай бібліятэкі святочны выгляд. Па гэтай прычыне кіпіць тут напружаная праца: сябры бібліятэкі і члены інтэлектуальнага клуба «Юны акадэмік» робяць усё магчымае, каб зрабіць бібліятэку па-сапраўднаму прыгожай. Далучайцеся і вы да нас!
