Да Дня пажылых людзей, у знак удзячнасці і павагі да людзей сталага ўзросту Заастравецкай сельскай бібліятэкай была арганізавана эстафета дабрыні «Перадай дабро па крузе». Актыў бібліятэкі разам з яе загадчыкам наведалі і павіншавалі са святам залатога ўзросту сваіх актыўных чытачоў. Як прыемна дарыць людзям радасць!
