«Дабрыня – гэта тое, што можа пачуць глухі і ўбачыць сляпы». Марк Твен
Сусветны дзень дабрыні адзначаецца 13 лістапада. У свята ёсць свой сімвал – адкрытае сэрца. Дабрыня – гэта міжнародная мова, якую людзі аднолькава добра разумеюць ва ўсім свеце, але, на жаль, не ўсе і не заўсёды гавораць на гэтай мове. У Заастравецкай сельскай бібліятэцы да гэтага дня арганізавана выстава-разважанне «Кнігі, ад якіх становішся дабрэйшым», дзе можна не толькі пазнаёміцца з цікавай літаратурай, у якой усе творы прысвечаны дабрыні, але і з прыказкамі, у якіх прысутнічае дабро, і знайсці адказ на пытанне «Якую добрую справу ты можаш зрабіць?». Чытайце кожны дзень, чытайце з задавальненнем, чыніце дабро, і яно абавязкова да вас вернецца!
