Ці ведаеце вы, што кожная кніга, як і чалавек, мае свой настрой? Калі не, то вам абавязкова трэба завітаць у Заастравецкую сельскую бібліятэку, дзе праходзіць літаратуры вернісаж “Каляровы дзень”. Выбраўшы колер, які адпавядае настрою (у розных варыяцыях), неабходна знайсці і паліцу з кнігамі, на якой будзе падказка такога ж самага колеру, і ўзяць з гэтай паліцы самую цікавую кнігу. Спяшайцеся ў бібліятэку, паляпшайце свой настрой, і перад вамі адкрыецца цэлы свет!